Асноўную выснову, зробленую ў дакуменце, можна сцісла сфармуляваць так: расійскае камандаванне выдатна разумее, што УСУ могуць практычна ў любы момант фарсіраваць Дняпро і працягнуць контрнаступленне на левым беразе ракі, ва ўсходняй частцы Херсонскай вобласці.
Больш за тое, працягваюць аўтары даклада, расійскія сілы не маюць ілюзій адносна сваіх магчымасцяў і «відавочна не разлічваюць, што змогуць перашкодзіць украінскім войскам перайсці раку» — а таму нават не робяць ніякіх намаганняў, каб паспрабаваць спыніць пераправу.
Разглядаючы варыянты далейшага развіцця падзей, аўтары асобна падкрэсліваюць, што ўсе прыведзеныя сцэнары — тэарэтычныя выкладкі, а самі яны не пераследуюць мэты «вызначыць, ці маюць намер украінскія сілы фарсіраваць Дняпро» (або нават ці здольныя яны на гэты крок), або спрагназаваць, ці распачнуць УСУ такую спробу.





