Выданне пацвердзіла сапраўднасць ролікаў, на якіх «большасць загінулых, падобна, былі застрэленыя з блізкай адлегласці». Пры гэтым журналісты адзначаюць, што адзін з расійскіх вайскоўцаў у палон не здаваўся і адкрыў агонь, таксама немагчыма вызначыць падзеі, якія адбыліся за кадрам пасля гэтага.

Журналісты пацвердзілі, што падзеі адбыліся ў сяле Макееўка ў Луганскай вобласці. Медыцынскі спецыяліст Ронін Хаар заявіла выданню, што салдаты РФ ляжалі без зброі, з выцягнутымі рукамі ці за галавой. «Яны лічацца выведзенымі са строю або некамбатантамі — фактычна ваеннапалоннымі», — заявіла спецыяліст, якая лічыць тое, што адбылося, парушэннем адразу некалькіх канвенцый.

А вось ваенны эксперт Іва Вукусіч сцвярджае, што салдат УСУ можна апраўдаць, таму што нельга вызначыць, калі былі забітыя салдаты РФ (у перастрэлцы ці ўжо пасля). Ён таксама адзначае, што Жэнеўская канвенцыя забараняе імітаваць капітуляцыю для нападу на праціўніка, калі кажа пра ваеннага, які выйшаў з дома са зброяй. Гэтай жа пазіцыі прытрымліваюцца ўлады Украіны.

Клас
53
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
7
Сумна
5
Абуральна
5