Валерый Гнізалуб. Фота БелТА

Валерый Гнізалуб. Фота БелТА

Па словах Гнілазуба, разгорнутыя ў сумежных краінах фарміраванні НАТА могуць стаць асновай для стварэння ўдарных груповак супраць Расіі і Беларусі як яе найбліжэйшага саюзніка.

«У інтарэсах гэтага з мэтай пашырэння магчымасцяў па прыёме і размяшчэнні воінскіх фарміраванняў аб'яднаных узброеных сіл НАТА на тэрыторыі сумежных дзяржаў ўдарнымі тэмпамі развіваецца ваенная інфраструктура. Сёння практычна завершана мадэрнізацыя большасці аэрадромаў Польшчы і краін Балтыі, што забяспечвае базаванне на іх да 200 баявых самалётаў», — сцвярджае вайсковец.

Гнілазуб таксама заявіў, што ўдарнымі тэмпамі ідзе мілітарызацыя суседніх дзяржаў, перш за ўсё Рэспублікі Польшча.

«Гэта палітычны курс, які відавочна паказвае на падрыхтоўку Варшавы да вайны, прычым не абарончай, як гэта спрабуе прадставіць польскае вайскова-палітычнае кіраўніцтва. Не выпадкова яно плануе павысіць ваенныя расходы да ўзроўню не менш за 3% ад ВУП і давесці колькасць нацыянальных узброеных сіл да 300 тысяч чалавек. У рамках выканання агучаных планаў па павелічэнні узброеных сіл Польшчы пачалася падрыхтоўка па фарміраванні не адной, а двух дадатковых механізаваных дывізій сухапутных войскаў. Пры гэтым размяшчацца дадатковая дывізія будзе ва ўсходняй частцы краіны, побач з Беластокам», — падкрэсліў вайсковы начальнік.

Клас
0
Панылы сорам
5
Ха-ха
13
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0