Сёння на абхазскіх інфармацыйных рэсурсах з'явілася інфармацыя пра візіт у рэгіён Аляксандра Лукашэнкі. Ён сустрэўся з кіраўніком Абхазіі Асланам Бжаніяй, выказаўшыся за развіццё стасункаў з Абхазіяй пры падтрымцы Расіі.
Грузія дэ факта не кантралюе тэрыторыю Абхазіі амаль 30 гадоў, з 1993 года. Але паводле міжнароднага права, гэта бясспрэчна яе дзяржаўная тэрыторыя. У 2008 годзе Расія афіцыйна прызнала незалежнасць Абхазіі (разам з Паўднёвай Асеціяй), але за яе прыкладам дагэтуль пайшлі толькі некалькі краін, прытым, як правіла, вельмі геаграфічна аддаленых і малаўплывовых у свеце і рэгіёне.
Чытайце таксама:
«Мы павінны ўмацоўваць адносіны з сябрамі». Лукашэнка насамрэч у самаабвешчанай рэспубліцы Абхазія
9
1
2
0
1
2