Казахстан забіў першы гол на 29 хвіліне, напрыканцы першага тайма, ужо ў дададзены арбітрам час Павел Савіцкі лік зраўняў, але на 79-й хвіліне казахстанскі паўабаронца Байхіёр Зайнутдзінаў усталяваў канчатковы лік. 

Казахстанскія заўзятары на трыбунах

Беларусы, такім чынам, з двума ачкамі застаюцца на апошнім месцы ў сваёй групе С3 Лігі нацый. Вышэй ім размяшчаюцца Казахстан (13 ачкоў), Славакія (6) і Азербайджан (4). Славакі і азербайджанцы сёння ўвечары гуляюць паміж сабой. 

А беларусам застаецца згуляць толькі адзін матч — са славакамі 25 верасня. Ён адбудзецца ў горадзе Бачка-Таполя ў Сербіі, бо зборная Славакіі прынцыпова не захацела прымаць беларусаў у сябе дома «з-за сусветнай палітычнай сітуацыі». 

Некалькі дзён таму беларуская зборная прэзентавала сваю новую форму. Але шчасця, як выглядае, не прыносіць і яна.

Чытайце таксама:

Футбольная зборная Беларусі прэзентавала новую форму

Футбольная зборная Славакіі не захацела гуляць з беларусамі дома

label.reaction.like
7
label.reaction.facepalm
4
label.reaction.smile
9
label.reaction.omg
0
label.reaction.sad
0
label.reaction.anger
1

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Валянціна / Адказаць
22.09.2022
Алга Казакстан! Ганьба лукашысцкім халуям.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру