Як паведамлялася, форма, выпушчаная кампаніяй Errea Sport, традыцыйна складаецца з двух камплектаў: хатняга і гасцявога. Колеравая палітра вырашаная даволі незвычайна: хатнія футболкі — у гранатавым колеры, а гасцявыя — у мятным. На абодвух варыянтах нанесены вертыкальны арнамент.

Акрамя новай формы беларускай зборнай, праўда, хваліцца няма чым. За чатыры летнія матчы каманда Георгія Кандрацьева ні разу не перамагла і адзначылася толькі адным голам. Цяпер яна цвёрда займае ў сваёй групе, у якой гуляюць яшчэ Казахстан, Славакія і Азербайджан, цвёрдае апошняе месца. І калі апошнія матчы будуць праведзеныя гэтак жа бяззуба, беларусы рызыкуюць скаціцца на самае дно еўрапейскага футболу.

Чытайце таксама:

Футбольная зборная Славакіі не захацела гуляць з беларусамі дома

Як старшыня АБФФ Уладзімір Базанаў адбіў у беларусаў любоў да футбола ВІДЭА

Яхта «Бяда» як сімвал футбольнай зборнай Беларусі — разважаем пра перспектывы каманды

Клас
2
Панылы сорам
8
Ха-ха
4
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
3