«Парк высокіх тэхналогій правёў рэбрэндынг, абнавіўшы лагатып і фірмовы стыль. Задача выкананая: цяпер лагатып больш сучасны і выказвае адкрытасць да ўсіх удзельнікаў галіны, цяперашніх і будучых», — піша прэс-служба ПВТ.

Рэдызайн правяла кампанія iMedia Solutions, якая заклала ў аснову дызайну лагатыпа і фірмовага стылю канцэпцыю прывітання «HI».

iMedia Solutions перагледзела каляровую палітру ПВТ і прымяніла дызайн градыентнага фону да лагатыпу і элементаў фірмовага стылю. Часткай гэтага стылю сталі распрацаваныя графічныя элементы, ідэя якіх заключаецца ў аб'яднанні лічбавага асяроддзя і нацыянальнага арнаменту. «Гэта адначасовае спалучэнне пікселяў, QR-кода і арнаменту», — падкрэслівае арт-дырэктар iMedia Solutions Яўген Панько.

Першы лагатып ПВТ быў створаны больш за 10 гадоў таму. Цяпер «прынятае рашэнне аб абнаўленні дызайну для павышэння пазнавальнасці ПВТ як унутры Беларусі, так і за яе межамі». На выкарыстанне абноўленага фірмовага стылю ПВТ збіраецца перайсці ў найбліжэйшыя месяцы.

Ранейшы стыль ПВТ выглядаў так:

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?