Валанцёры сцвярджаюць, што частка абвінавачвання заснаваная на каментарыі Галаўкова пра загінулага супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Пракурор запытваў для жыхара Асіповічаў чатыры гады пазбаўлення волі і штраф у 6400 рублёў, але суд даў крыху менш: тры гады і штраф у 3200 рублёў.
На гэты момант Галаўкоў утрымліваецца ў бабруйскім СІЗА-5.
28 верасня 2021 года ў Мінску падчас перастрэлкі ў кватэры па вуліцы Якубоўскага загінулі два чалавекі: супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк і IT-спецыяліст Андрэй Зельцэр. Неўзабаве СК даў справаздачу аб затрыманні 136 чалавек за абразлівыя каментарыі аб перастрэлцы Андрэя Зельцэра з супрацоўнікамі КДБ.
Супраць іх заведзеныя крымінальныя справы па артыкулах аб распальванні сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК) і абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). Некаторых з іх унеслі ў спіс людзей, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці.





