Цяпер ладзіцца распродаж старых нумароў. Часопіс прадаецца па 2 рублі за нумар.
Каб набыць выданне, звяртайцеся ў рэдакцыю праз дырэкт у інстаграме @matulina_soneyka, па электроннай пошце [email protected] або па тэлефоне +375 17 379 18 78.
Па Беларусі часопіс дасылаюць «Еўрапоштай». У Мінску можна забраць яго ў рэдакцыі па адрасе: вул. Акадэмічная, 7 (станцыя метро «Акадэмія навук»).
Таксама можна набыць часопіс у фармаце PDF. Нумар каштуе ўсяго 1 рубель. Замовіць можна тут.
«Матулiна сонейка» — штомесячнае выданне на беларускай мове з развiвальнымi гульнямі i заданнямі для дзяцей ад 3 да 7 гадоў.
Дзякуючы цікавым заданням і гульням часопіс дае магчымасць дзецям даведвацца новыя словы на беларускай мове i адначасова развіваць свае здольнасці да матэматыкi, чытання i вобразнага мыслення.
Заснавальнік і выдавец — рэдакцыя газеты «Шапакляк».
Прыпыненне выхаду часопіса было звязанае, як паведамляла рэдакцыя, з тым, што яго рабілі з дзвюх краін: «З Украіны і Беларусі. Дапамагалі нам украінскія аўтары, а цяпер з гэтым ёсць праблемы». Выглядае, што іх удалося паспяхова вырашыць.






Хочацца падзякваць, рэдакцыі часопіса за працу, і што яны надаюць увагу такому безумоўна, важнаму моманту, як выхаваньне дзіцяці па-беларуску, бо ні ўмоў ні сродкаў дзеля гэтага ў Беларусі не існуе.