Фота: «Мінск-навіны»

Фота: «Мінск-навіны»

«Грашовая норма выдаткаў на харчаванне ў залежнасці ад тыпу ўстановы адукацыі і часу знаходжання ў ім павялічаная ад 9% да 13%. Напрыклад, ва ўстановах дашкольнай адукацыі — на 10%, сярэдняй адукацыі — на 11%», — сказаў Кадлубай.

У дзіцячых садках нормы выдаткаў вар'іруюцца ад 3,2 да 6,5 рубля ў залежнасці ад узросту дзіцяці і часу яго знаходжання ў садку.

Пра павелічэнне грашовых нормаў расходаў на харчаванне навучэнцаў стала вядома 14 ліпеня з афіцыйнай пастановы ўрада.

Аднак у Мінадукацыі тады заявілі, што гэтыя змены не закрануць сямейны бюджэт.

«Гэта не тыя выдаткі, якія бацькі павінны даваць дзецям на школьную сталовую, а сродкі дзяржавы, якія ідуць на бясплатнае харчаванне, — удакладнілі ў Мінадукацыі. — А гэта — 65% дзяцей у Беларусі: вучні 1-4 класаў, усе навучэнцы сельскіх школ і іншыя катэгорыі. То-бок Саўмін прыняў пастанову, у якой дзяржаўная падтрымка павялічваецца, бо нормы харчавання пералічаныя з улікам інфляцыі і росту цэн на прадукты».

У ведамстве падкрэслілі, што павышэнне складзе ад 50 капеек да 1,5 рубля па розных узростах. Але сукупна гаворка ідзе пра 25 мільёнаў рублёў, якія выдзеліць дзяржава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1