У маі 2022 года збор інфармацыі ахапіў 2,47 млн работнікаў. У адносным выражэнні гэта каля 58,7% занятага насельніцтва за той жа месяц (па Белстаце). Ва ўсіх выпадках прыводзіцца налічаная зарплата, гэта значыць, зарплата да выліку падаходнага падатку, узносу работніка ў ФСАН (1%), прафсаюзных узносаў, аліментаў, штрафаў і г.д.

Іншымі словамі, 1000 рублёў зарплаты на рукі прыкладна адпавядаюць 1140-1160 BYN налічанай. Такім чынам, у маі 2022 года ўдзельная вага работнікаў з заробкам да 1000 BYN па Беларусі склала 38,7%. Калі браць не налічаныя заробкі, а атрыманыя «чыстымі» на рукі, то доля работнікаў з заробкам, ніжэйшым за 1000 BYN, перавысіць 45%.

Што да Мінска, то доля работнікаў з налічаным заробкам да 1000 BYN склала 23,4%. Пры гэтым у Заводскім раёне сталіцы налічылі 26,9% работнікаў з заробкам да 1000 BYN, у Ленінскім — 24,0%, у Маскоўскім — 23,4%, у Кастрычніцкім — 20,4%, у Партызанскім — 19,0%, у Першамайскім — 22,1%, у Савецкім — 27,5%, у Фрунзенскім — 29,3%, у Цэнтральным — 21,9%.

У Брэсцкай вобласці доля работнікаў з налічаным заробкам, меншым за 1000 BYN, склала 43,3%. У самім Брэсце ўдзельная вага гэтай катэгорыі занятых дасягнула 33,1%, у Баранавічах — 44,2%, у Пінску — 45,2%, у Брэсцкім раёне — 42,9%, у Баранавіцкім раёне — 48,8%, у Пінскім раёне — 54,0%, у Ганцавіцкім раёне — 57,2% (максімум па вобласці).

У Віцебскай вобласці доля работнікаў з налічаным заробкам да 1000 BYN склала 46,6%. Па Віцебску ўдзельная вага гэтай катэгорыі дасягнула 42,6%, па Наваполацку — 33,7% (мінімум), па Віцебскім раёне — 44,6%, па Лепельскім раёне — 54,7%, па Аршанскім раёне — 46,4%, па Полацкім раёне — 41,8%, па Шаркоўшчынскім раёне — 67,8% (максімум).

У Гомельскай вобласці доля работнікаў з налічаным заробкам, ніжэйшым за 1000 BYN, склала 44,6%. Па Гомелі ўдзельная вага гэтай катэгорыі дасягнула 40,7%, па Гомельскім раёне — 53,9%, па Жлобінскім раёне — 38,0%, па Кармянскім раёне — 66,2% (максімум), па Мазырскім раёне — 41,9%, па Рэчыцкім раёне — 37,6%, па Светлагорскім раёне— 35,5% (мінімум).

У Гродзенскай вобласці доля работнікаў з налічаным заробкам, меншым за 1000 BYN, склала 43,3%. Па Гродне ўдзельная вага гэтай катэгорыі дасягнула 36,0% (мінімум), па Ваўкавыскім раёне — 41,8%, па Вораранаўскім раёне — 57,3% (максімум), па Гродзенскім раёне — 38,5%, па Лідскім раёне — 47,2%, па Астравецкім раёне — 39,1%, па Слонімскім раёне — 49,8%.

У Мінскай вобласці доля работнікаў з налічаным заробкам да 1000 BYN склала 36,2%. Па Жодзіне ўдзельная вага гэтай катэгорыі дасягнула 27,6%, па Барысаўскім раёне — 40,5%, па Мінскім раёне — 23,3% (мінімум), па Маладзечанскім раёне — 43,0%, па Мядзельскім раёне — 49,4% (максімум), па Слуцкім раёне — 44,3%, па Салігорскім раёне — 31,9%.

У Магілёўскай вобласці доля работнікаў з налічаным заробкам, ніжэйшым за 1000 BYN, склала 46,6%. Па Магілёве ўдзельная вага гэтай катэгорыі дасягнула 39,3%, у Бабруйску — 46,3%, па Касцюковіцкім — 47,5%, па Крычаўскім раёне — 49,8%, па Магілёўскім раёне — 39,1% (мінімум), па Мсціслаўскім раёне — 66,5% (максімум), па Асіповіцкім раёне — 43,6%, па Шклоўскім раёне — 42,1%.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
7
Абуральна
0