Фота: МНС
Калі ратавальнікі прыбылі на месца здарэнне, то пабачылі, што машына сутыкнулася з ласём.
Машына была ў кювеце, на пярэднім сядзенні быў заціснуты пасажыр. Ён знаходзіўся ў прытомнасці, але самастойна выбрацца не мог. Да прыезду медыкаў ратавальнікі аказалі яму першую медыцынскую дапамогу і дасталі з машыны.
Мужчыну шпіталізавалі ў бальніцу. Вадзіцель легкавушкі пакінуў машыну самастойна да прыбыцця ратавальнікаў.





