Пажар у Чарнабаеўцы. Скрыншот з відэа

Пажар у Чарнабаеўцы. Скрыншот з відэа

Паводле паведамлення, ракетна-артылерыйскімі падраздзяленнямі нанесена два агнявыя ўдары па камандных пунктах, скапленнях тэхнікі і палявых складах боепрыпасаў праціўніка ў раёне знакамітай Чарнабаеўкі. Папярэдне лічыцца, што расіяне страцілі там некалькі дзясяткаў чалавек, 2 гаўбіцы «Мста-Б», аўтаматызаваную станцыю пастаноўкі перашкод «Житель», 3 адзінкі браняванай і 12 аўтамабільнай тэхнікі.

Таксама знішчаныя чатыры склады боепрыпасаў — 1 на Мікалаеўшчыне, астатнія — на Херсоншчыне.

Акрамя таго, украінскія тэлеграм-каналы паведамляюць і публікуюць відэа, як вайсковыя склады гараць на тэрыторыях Данецкай вобласці, акупаваных яшчэ ў 2014 годзе, у прыватнасці ў горадзе Шахцёрск.

Клас
38
Панылы сорам
2
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
2