Створаная ў тэхніцы шаўкаграфіі карціна, вядомая як «Блакітная Мэрылін» (Shot Sage Blue Marilyn), устанавіла рэкорд акцыйнай цаны для твораў мастацтва, створаных у XX стагоддзі.

Арганізатары таргоў, паведамляе CNN, чакалі, што фінальная цана лота будзе «ў раёне 200 мільёнаў даляраў».

Па звестках Bloomberg, новым уладальнікам карціны стаў арт-дылер Лары Гагасян.

У аснову серыі партрэтаў Мэрылін Манро, створаную Уорхалам, лёг промаздымак актрысы для фільма «Ніягара».

«Блакітную Мэрылін» выставілі на аўкцыён калекцыянеры са Швейцарыі Томас і Дорыс Аман — заснавальнікі галерэі Thomas Ammann Fine Art. Усе атрыманыя ад продажу сродкі яны збіраюцца накіраваць на дабрачыннасць.

Клас
2
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0