Будынак журфака БДУ. Фота: БелТА

Будынак журфака БДУ. Фота: БелТА

Чыноўнік спачатку панаракаў на тое, што з платнай формай увогуле шмат клопату: 

«Фарміраванне лічбаў прыёму на бюджэтную і платную формы — гэта сур'ёзная і карпатлівая праца, звязаная з аналізам патрэбы адпаведных арганізацый, дамоваў, якія заключаныя ва ўстанове адукацыі з заказчыкамі кадраў».

А далей у тлумачэнні прагучалі выразныя ідэалагічныя ноткі:

«Сёння акцэнт дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі робіцца ў бок развіцця дзяржаўных СМІ. Ва ўсіх абітурыентаў ёсць права ўдзельнічаць у конкурсе і паступіць на бюджэтную форму і, адпаведна, затым быць размеркаванымі ў любую арганізацыю інфармацыйнага сектара. У першую чаргу — заказчыка кадраў».

Відаць, памкненнямі, каб 100% выпускнікоў журфака праходзілі дзяржаўнае абавязковае размеркаванне, то-бок лішнія некалькі гадоў знаходзіліся пад дадатковым кантролем, і тлумачыцца гэтае рашэнне.

Пры гэтым Каспяровіч адзначыў, што «прыём на спецыяльнасць «журналістыка» таксама ёсць і ў іншых установах адукацыі. Напрыклад — у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы». А ў цэлым па ВНУ няма тэндэнцыі да скарачэння платных месцаў.

Клас
0
Панылы сорам
2
Ха-ха
14
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1