Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» атрымала перахоп перамоваў Ваенна-касмічных сілаў Расіі, якія цалкам пацвярджаюць дадзеную інфармацыю.

Вядома, што борт зваліўся ў забалочанай мясцовасці і згарэў. Абодва пілоты катапультаваліся і былі знойдзеныя ў ходзе пошукава-выратавальнай аперацыі, у якой былі задзейнічаныя і верталёты ВПС РБ.

Акрамя таго, на перахопленых перамовах чуваць, што пілоты іншых самалётаў паведамляюць: яны бачылі ўспышку ў момант падзення знішчальніка.

Характэрна, што ніякай афіцыйнай інфармацыі пра тое здарэнне так дагэтуль і не з'явілася.

Чытайце таксама:

Пад Лунінцам, імаверна, упаў расійскі самалёт

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?