На Слабажанскім кірунку вораг праводзіць наступальную аперацыю ў раёнах населеных пунктаў Золачаў, Харкаў, Балаклея, спрабуе працягнуць наступ у напрамку Лазавой, катастрафічна мае патрэбу ў папаўненні страчанай тэхнікі і асабовага складу.

На Данецкім кірунку акупанты са складу 1 і 2 АК пры падтрымцы артылерыі працягваюць наступальныя дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Новы Айдар, Валнаваха і Марыупаль. Галоўнай мэты адносна захопу Марыупаля і выхаду на адміністрацыйную мяжу Данецкай і Луганскай абласцей праціўнік так і не дасягнуў.

На Таўрыцкім кірунку праціўнік не пакідае спробаў правядзення наступальнай аперацыі. Пасля перагрупоўкі і ўводу часткі аператыўных рэзерваў, засяродзіў асноўныя намаганні на кірунку Нікалаеў — Вазнясенск.

У Чарнаморскай аперацыйнай зоне карабельныя групы Чарнаморскага флота працягваюць весці агонь па цывільных караблях і захопліваць у палон маракоў.

Частка сіл праціўніка працягвае дзеянні ў раёнах населеных пунктаў Энергадар, Васільеўка, Такмак, Новапятроўка. Пасля перагрупоўкі і ўводу часткі аператыўных рэзерваў са складу 205-й асобнай мотастралковай брыгады 49-й агульнавайсковай арміі УС РФ працягвае наступ з мэтай выйсці на ўскраіны Запарожжа і Марыупаля.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0