Паводле Казакевіча, адказнасць за такія дзеяннні ўзялі на сябе «Буслы ляцяць» і ByPol.

Акрамя таго, у ноч з 1 на 2 сакавіка ў Стоўбцах падпалілі рэйкі. Былі затрыманыя мясцовыя жыхары, муж з жонкай, якія «на чыгуначных шляхах здзейснілі падпал бярвення з мэтай перашкодзіць руху цягнікоў». Мужчына ўсё здымаў на мабільны тэлефон, дзе «адкрыта выказваў свае тэрарыстычныя намеры», паведамляе прэс-служба МУС.

На відэа, якое распаўсюдзіла МУС, паказалі збітага мужчыну. Дэманстраваліся кадры, якія нібыта ён здымаў падчас падпалу на рэйках. За кадрам гучыць мужчынскі голас: «Брэсцкі накірунак. Ніводная п*ла не пройдзе ва Украіну».

МУС кваліфікаваў гэтыя дзеянні як акты тэрарызму, распачатая крымінальная справа. Інфраструктура Беларускай чыгункі ўзятая пад кантроль органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў, паведамляе МУС.

«Аналіз аператыўнай абстаноўкі ў рэспубліцы сведчыць, што ў цяперашні час мы фактычна знаходзімся ў стане інфармацыйнай вайны», ‒ сказаў Казакевіч.

Паводле яго, прыкладамі інфармацыйных нападаў з'яўляюцца заклікі да блакавання чыгуначных шляхоў, вываду з ладу сігнальнага абсталявання і г. д. ад BYpol, «Буслы ляцяць», Паўла Латушкі, Святланы Ціханоўскай.

24 лютага Расія ўварвалася ва Украіну. Беларусь стала фактычна саўдзельніцай агрэсіі, нягледзячы на тое, што беларускія войскі пакуль не ўдзельнічаюць у ваенных дзеяннях на тэрыторыі Украіны.

Лідары апазіцыі выступілі з заклікамі зрабіць ўсё магчымае для перадухілення вайны. Святлана Ціханоўская аб'явіла антываенную мабілізацыю

Арганізацыя былых сілавікоў BYPOL заявіла пра новыя акты сабатажу на чыгунцы. Мэта — запаволіць перасоўванне расійскіх войскаў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0