Ён амаль не спіць праз тое, што часта баліць галава. Распавядае, што піша жонцы лісты кожны дзень з моманту затрымання і хутка працягне пісаць казку для сваіх дзетак:

«Вельмі ўзрадваўся, атрымаўшы ад Вас цёплую паштовачку, а яшчэ налепкі і цудоўныя аркушы. Буду на іх пісаць дзеткам працяг казкі. Даўно не мог пачаць пісаць працяг для іх, бо казка мусіць быць вясёлай, але настрой у мяне вельмі сумны. Часам нават ахоплівае адчай і пачуццё безвыходнасці. Асабліва, калі няма лістоў, бо яны губляюцца і не даходзяць да мяне. Вельмі тады кепска. Таму я так Вам удзячны за Ваш ліст.

Вялікі дзякуй за віншаванні з рознымі святамі. Вось заўтра, 14 лютага, у мяне сем месяцаў з моманту затрымання. Сем жахлівых і бясконцых месяцаў. А яшчэ заўтра Дзень Святога Валянціна — Дзень усіх закаханых.

Я пішу жонцы кожны дзень. Заўтра будзе 142 ліст. Абавязкова дашлю паштовачку з віншаваннямі.

Але самае невыноснае — гэта немагчымасць бачыць родных, абдымаць дзетак. У мяне зусім не засталося надзеі, толькі любоў і каханне.

Хутка вясна. Так прыемна праз дрот бачыць блакітнае неба.

Хутка ўсё будзе зялёным. Я так даўно не бачыў дрэваў, кветак, увогуле розных колераў. Неверагодна гэтага не хапае».

Таксама вясновец распавёў, што на «Валадарцы» чытае вершы Ахматавай:

«А ў астатнім усё як заўсёды. Часта баліць галава, мала атрымліваецца спаць. Чытаю толькі вершы. Цяпер чытаю вершы Ганны Ахматавай. Асабліва пранізлівыя вершы з цыкла «Рэквіем». Пра яе асабістую драму рэпрэсіяў у дачыненні да сына. Так сугучна, аж ахоплівае касмічны жах».

Адрас для лістоў:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0