Сёння прыкладна ў 13 гадзін 50 хвілін 23-гадовы мужчына на аўтамабілі «Фольксваген», рухаючыся па МКАД з боку вуліцы Кіжаватава ў напрамку вуліцы Казінца, пры перастройванні стварыў аварыйную сітуацыю кіроўцу «Пежо 408».

Той, спрабуючы пазбегнуць сутыкнення, прыняў налева і зачапіў спадарожны аўтамабіль «Сітраен».

У гэты час кіроўца аўтамабіля «Пежо 807» не паспеў зрэагаваць і заехаў у «Пежо 408», які спыніўся.

Праз некалькі хвілін тут жа кіроўца аўтамабіля «Таёта» не справіўся з кіраваннем, пратараніў дарожны знак і апынуўся ў кювеце.

На шчасце, у гэтым ДТЗ са шматлікімі ўдзельнікамі ніхто не пацярпеў. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0