Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі баскетбола, некаторыя зборніцы былі кантактамі першага ўзроўню, а непасрэдна ў аэрапорце «выявіліся сімптомы яшчэ ў некаторых гульцоў».

У выніку Беларуская федэрацыя баскетбола прыняла «няпростае рашэнне» — адмовіцца ад палёту ў Осаку ўвогуле «з мэтай прадухілення пагрозы здароўю астатніх членаў каманды». Хоць сумнеўна, што і так для гульні хапіла б баскетбалістак. Ды і антыкавідныя правілы ў Японіі строгія.

Цяпер зборнай застаецца толькі рыхтавацца да матчаў кваліфікацыі Еўрабаскета-2022, якія з'яўляюцца адборам на Алімпіяду 2024 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0