ТАА «Персей», «Сахал», ТАА «Сальмонікс», ТАА «Сахалін Порт», ТАА «Сахалінская ікра», ТАА «ЯкутРыб», ТАА «Дэльта», ТАА «13», ТАА «Жамчужына Камчаткі» — такіх фірмаў на самай справе няма. Яны ці былі ліквідаваныя некалькі гадоў таму, ці звесткі пра іх адсутнічалі ў расійскіх дзяржаўных рэестрах.

Але гэта было б яшчэ паўбяды. Бо высветлілі таксама, што часта у банках з этыкеткамі «ікра ласосевая» зусім не ікра. Выпрабаванні чатырох найменняў «ікры ласосевай крупчастай» паказалі, што ні адзін з узораў не ўтрымліваў ДНК ласосевых відаў рыб. Таму назва кансервы яўна ўводзіць спажыўца ў зман.

Цяпер уся гэтая «ікра» забароненая да рэалізацыі і ўвозу на тэрыторыю Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0