Фота: president.gov.by.

Фота: president.gov.by.

Спыталі ў аднаго з членаў канстытуцыйнай камісіі Юрыя Васкрасенскага.

«Чакаем са дня на дзень літаральна. З чым звязаная затрымка? З тым, што Канстытуцыя не пішацца на каленцы. І ў тым ліку праект яе. Яго лепш лішні раз выверыць, каб потым было менш заўваг. Унутры камісіі дыскусійных пытанняў наконт зместу не засталося, толькі пытанні стылістычнага характару».

На просьбу ўдакладніць новую дату публікацыі Юрый Васкрасенскі назваў арыенцір: да Раства. 

«Гэта дакладна адбудзецца ў снежні. Хутчэй за ўсё, на наступным тыдні — да Раства. Мы думаем, тым, каму працэс канстытуцыйны цікавы, хопіць часу, каб цягам месяца даслаць свае прапановы, заўвагі. Зацікаўленым людзям будзе ўсё роўна, калі праект будзе апублікаваны — пад Новы год ці Вялікдзень. Яны так ці інакш будуць удзельнічаць у абмеркаванні».

Да рэферэндуму пара месяцаў. Гэта нармальна, што праект Канстытуцыі дагэтуль не апублікаваны?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0