Тут і далей конкурсныя фота Енджэя Навіцкага
«Шнары, якія засталіся ад гэтых падзей, якія таксама з’яўляюцца прадметам гэтай гісторыі, адрозніваюцца па памеры і форме, — гаворыцца ў апісанні праекта. —
Ёсць фізічныя шнары — сінякі, ранкі, пераломы. Але ёсць і псіхалагічныя шнары — траўмы.
Тое, што цяпер адбываецца ў Беларусі, таксама пакіне глыбокія шнары ў сацыяльнай тканіне — гэты падзел на дзве беларускія дзяржавы ўжо нарастае.
Галоўныя героі гэтых фатаграфій — пратэстоўцы, збітыя рэжымам, сем’і, сваякі якіх падвергліся катаванням з боку спецслужбаў, або грамадзяне, якія выступаюць супраць гвалту і хочуць волі.
Але таксама і падлеткі-салдаты аказаліся ўцягнутымі ў самы разгар канфлікту, у якім яны ніколі не ўдзельнічалі».
Енджэй Навіцкі — фатограф-дакументаліст з Варшавы. На пачатку сваёй кар’еры ён працаваў фотажурналістам у найбуйнейшай штодзённай газеце Польшчы — Gazeta Wyborcza. Пасля дзевяці гадоў працы там ён перайшоў да больш дакументальнага падыходу.
Міжнародная прэмія гуманітарнай фатаграфіі імя Луіса Вальтуэны, заснаваная ў 1997 годзе арганізацыяй Médicos del Mundo Spain, прысвечана памяці Флоса, Луіса, Мануэля і Мэрсэдэс, чатырох гуманітарных работнікаў арганізацыі, якія былі забітыя ў Руандзе і Босніі.