Баевікі «Талібана» без бою ўзялі афганскі ключавы ўсходні горад Джэлалабад, паведамляе Reuters.

Зараз у Джэлалабадзе няма сутыкненняў, таму што губернатар здаўся талібам. Здацца талібам было адзіным спосабам выратаваць жыцці мірных жыхароў.

Падзенне апошняга вялікага горада за межамі сталіцы засцерагло ад небяспекі дарогі для паўстанцаў, якія злучаюць Афганістан і Пакістан.

Кабул застаўся апошнім буйным горадам, які знаходзіцца пад кантролем афганскага ўрада.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0