За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 992 пацыенты з COVID-19, выпісаныя 1213, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваныя 392 629 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 383 380 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2831 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 18 143 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 304 240 тэстаў.
0
0
0
0
0
0