Аб магчымым затрыманні 50-гадовага жыхара Мікашэвіч Лунінецкага раёна паведаміла прэс-служба МУС 30 сакавіка. Нібыта, мужчына заклікаў паліць супрацоўнікаў міліцыі, піша «Першы Рэгіён».

Мужчыну пагражае штраф, або арышт, або абмежаванне волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.

Па інфармацыі «Першага Рэгіёну», затрыманы — мясцовы актывіст Леанід Дубаносаў. Ён стаў вядомы пасля таго, як у снежні 2011 года на мікашэвіцкім прадпрыемстве «Граніт» выбухнуў скандал. Сотні рабочых заявілі, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюза і ствараюць суполку незалежнага прафсаюза.

Сярод пратэстоўцаў быў і Леанід Дубаносаў. Пратэст рабочых праз некаторы час змаглі патушыць, а лідараў звольнілі з прадпрыемства, у тым ліку і Дубаносава. Ён адпрацаваў на прадпрыемстве 20 гадоў, пасля звальнення на «Граніт» яму ўладкавацца ўжо не ўдалося.

Пасля тых падзей Леанід Дубаносаў далучыўся да кампаніі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), удзельнічаў у мясцовых выбарах у якасці кандыдата.

Апошнім часам Леанід Дубаносаў быў на заробках у Польшчы. Ён ведаў, што супраць яго распачатая крымінальная справа, да яго дадому прыходзілі супрацоўнікі з ператрусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0