mapbelarus.by

mapbelarus.by

Святлана Ціханоўская заклікае ўрад Літвы разгледзець санкцыі ў дачыненні да «Беларуськалія», калі гэта прадпрыемства і далей будзе пераследваць сваіх работнікаў за пратэсты, піша Delfi.lt.

У інтэрв'ю BNS Ціханоўская пацвердзіла, што прапанавала прадстаўнікам уладаў Літвы перагледзець умовы транзіту, калі «Беларуськалій» будзе працягваць рэпрэсіі супраць работнікаў з палітычных прычын. «Беларуськалій» карыстаецца літоўскімі чыгункамі і Клайпедскім марскім портам для экспарту ўласнай прадукцыі. Нарвежская кампанія Yara нядаўна папярэдзіла, што можа абмежаваць закупкі ўгнаенняў у «Беларуськалія» з прычыны рэпрэсій.

«Перадусім мы пачынаем з умоўных санкцый. Спачатку мы звязаліся з (нарвежскай) Yara. Яны паставілі ўмовы — калі звольніце работнікаў, мы перастанем закупляць вашу прадукцыю. Але звальненні працягнуліся, і санкцыі павінны стаць больш строгімі», — сказала яна.

«Мы просім не закупляць прадукцыю «Беларуськалія», каб грошы гэтых прадпрыемстваў не паступалі рэжыму Лукашэнкі. Гэта звязана не толькі з «Беларуськаліем», але таксама і з «Гродна Азотам», «Нафтанам» і іншымі кампаніямі, якія важныя для рэжыму.

Але мы не гаворым пра вечнае спыненне — з прыходам новага прэзідэнта або пераходнага перыяду ўсе сувязі павінны быць адноўленыя», — сказала Ціханоўская.

Адказ на пытанне аб тым, ці размаўляла яна пра гэта з прадстаўнікамі ўрада Літвы, быў станоўчым.

«Так, мы размаўлялі, але меркаванні палітыкаў падзяліліся.

Мы паднялі пытанне павышэння кошту транзіту, прывязкі да гэтага умоў — калі будзеце звальняць людзей, мы падымем кошты і спынім транзіт. Каб былі ўмовы — калі іх не выконваеце, мы ўвядзём дадатковыя абмежаванні», — мяркуе Ціханоўская.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0