Зараз пры наведванні пацыента з COVID-19 тэрапеўты паліклінік могуць выпісваць бальнічныя лісты кантактам першага ўзроўню, паведамляе Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале.

Такое права закладзена ў пастанове ўрада ад 7 снежня.

Цяпер факт наяўнасці ў грамадзяніна кантакту і яго ўзровень можа быць усталяваны маніторынгавай групай паліклінікі падчас наведвання (выезду) па месцы жыхарства або месцы знаходжання грамадзяніна, які мае інфекцыю COVID-19.

Пастанова таксама абавязвае замежных грамадзян, якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту (за выключэннем тых, хто мае дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі), якія прыбываюць у Беларусь, мець арыгінал альбо копію медыцынскага дакумента (на папяровым носьбіце або ў электронным выглядзе), які пацвярджае адмоўны вынік лабараторнага даследавання на інфекцыю COVID-19. Выключэнне складаюць пэўныя катэгорыі замежных грамадзян.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0