Ілля Петуноў справа ў акулярах, harodniaspring.org

Ілля Петуноў справа ў акулярах, harodniaspring.org

16 верасня 2020 года пракурор Смаргонскага раёна Андрэй Клышэвіч абвесціў Іллю Петунову папярэджанне за нібыта неналежнае выхаванне свайго непаўнагадовага сына, які быў з ім на «несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве».

Пракурор лічыць, што наведванне несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў як быццам бы ставіць пад пагрозу жыццё дзіцяці, піша harodniaspring.org.

Па звестках, якія мае пракурор, на такіх мерапрыемствах «брыдкасловяць і агучваюць лозунгі», што ставіць пад пагрозу бяспеку дзіцяці.

Ілля Петуноў абскардзіў папярэджанне ў абласную пракуратуру. Намеснік пракурора вобласці Андрэй Скурат скаргу не задаволіў. Пры гэтым ў адказе ўвогуле не стаў аспрэчваць ці пацвярджаць брыдкаслоўе на масавых мерапрыемствах альбо прыводзіць прыклады шкодных для здароўя дзіцяці лозунгаў. Ілля Петуноў у сваёй скарзе спасылаўся на частку 3 артыкула 67 Кодэкса аб шлюбе і сям'і, у якой прыводзяцца крытэры знаходжання дзіцяці ў сацыяльна небяспечным становішчы (там прыведзеных Клышэвічам крытэраў няма). А намеснік пракурора вобласці ў адказе спаслаўся на ч. 1 гэтага ж артыкула, дзе прыводзяцца агульныя патрабаванні да выхавання.

Таму Ілля Петуноў звярнуўся ў суд са скаргай на неправамерныя дзеянні пракурора раёна Андрэя Клышэвіча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0