2 лістапада 50-гадовая жыхарка Браслаўскага раёна выпіла вадкасць з бутэлькі з-пад воцатнай кіслаты і занядужала. Сужыцель жанчыны аказаў ёй першую дапамогу і прапанаваў выклікаць медыкаў, аднак яна адмовілася. На наступны дзень мужчына выявіў яе без прыкмет жыцця, паведамляе Следчы камітэт.

Следча-аператыўная група агледзела месца здарэння, канфіскавана бутэлька з-пад воцатнай кіслаты, апытаны сваякі загінулай і суседзі, прызначаныя судова-медыцынская і хімічная экспертызы. Па гэтым факце праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0