gpk.gov.by

gpk.gov.by

«Ахова дзяржаўнай мяжы Беларусі ажыццяўляецца ва ўзмоцненым варыянце памежнай службы і пагранічнага кантролю з прымяненнем тактычных рэзерваў. Усе меры прымаюцца з улікам абстаноўкі, якая складваецца на кожным канкрэтным кірунку», — паведаміў Антон Бычкоўскі, афіцыйны прадстаўнік Дзяржпамежкамітэта, піша TUT.by.

Ён дадаў, што пункты пропуску ажыццяўляюць афармленне на ўезд і на выезд у межах прапускной здольнасці.

Нагадаем, што ўчора Лукашэнка на жаночым форуме ў «Мінск-Арэне» заявіў, што Беларусь вымушана закрыць межы з Польшчай і Літвой і ўзмацніць мяжу з Украінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0