Фота Аляксандры Шчыглінскай

Фота Аляксандры Шчыглінскай

Трэцяга верасня на сайце Рады Канферэнцый Біскупаў Еўропы (РКБЕ), пленарная асамблея якой тры гады таму праходзіла ў Мінску, была апублікавана Адозва па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча.

Адозва Прэзідыуму РКБЕ па справе арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча:

«З 31 жніўня Яго Эксцэленцыі Тадэвушу Кандрусевічу, арцыбіскупу Мінска-Магілёўскаму і Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, які вяртаўся з паездкі ў Польшчу, дзе браў удзел у святкаваннях у гонар Маці Божай Чэнстахоўскай, перашкаджаюць вярнуцца на Радзіму.

Прэзідыум РКБЕ выказвае салідарнасць усяго еўрапейскага епіскапату з арцыбіскупам Кандрусевічам і Касцёлам на Беларусі ў гэты балючы момант і падзяляе заклік Папы Францішка «да дыялогу, да спынення гвалту і да павагі справядлівасці і законнасці». Таксама разам з Папам мы давяраем «усіх беларусаў абароне Найсвяцейшай Панны Марыі, Каралевы супакою», — адзначаецца ў заяве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0