4 ліпеня АМАП у Слуцку і Салігорску не дазволіў праціўнікам Аляксандра Лукашэнкі сабрацца. Фота Надзеі Бужан.

4 ліпеня АМАП у Слуцку і Салігорску не дазволіў праціўнікам Аляксандра Лукашэнкі сабрацца. Фота Надзеі Бужан.

Выданне «Інфа-Кур'ер» палічыла па галавах людзей, якія хацелі сабрацца на мітынг у падтрымку Святланы Ціханоўскай учора ў Слуцку. 

У парушэнне нават дзейнага выбарчага заканадаўства пікет правесці не дазволілі, людзей разагнаў АМАП, 18 чалавек былі затрыманыя.

Што да колькасці ўдзельнікаў, то падлік па фотах з паветра даў лічбу больш за 1100 чалавек, а не 500, як «Наша Ніва» паведамляла ўчора, грунтуючыся па ацэнках з зямлі.

Просім прабачэння за недакладнасць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0