Андрэй Дзмітрыеў, фота Надзеі Бужан

Андрэй Дзмітрыеў, фота Надзеі Бужан

Кандыдат у прэзідэнты Андрэй Дзмітрыеў заявіў, што ў яго адрас паступаюць пагрозы.

«Ёсць і пагрозы ў інтэрнэце, і асабістыя паведамленні прыходзяць. Людзі дасылаюць кучу усялякіх рэчаў, пачынаючы ад абразаў і заканчваючы прамымі пагрозамі. Гэта ўсё ёсць, і, безумоўна, я перажываю і за сям'ю, і за членаў каманды, таму што ніякага абярэга ад гэтага ні ў каго ў Беларусі няма», — сказаў Дзмітрыеў у інтэрв'ю РІА Новости.

У праваахоўныя органы палітык не звяртаўся, каб «не павышаць гэты градус».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0