Выбух у порце Бейрута адбыўся падчас зварачных работ, паведамляюць инфармагенцтвы.

Паводле версіі ўладаў, на адным са складоў порта знаходзілася 2750 тон канфіскаванай аміячнай салетры. Каб пазбегнуць крадзяжу рэчыва, супрацоўнікі порта вырашылі заварыць невялікія адтуліны, праз якія зламыснікі маглі трапіць на склад. Падчас зварачных работ адбылася дэтанацыя.

Выбух у порце Бейрута, сталіцы Лівана, адбыўся ўвечары 4 жніўня. Мяркуючы па відэазапісах відавочцаў, яму папярэднічаў пажар. Грыб ад выбуху быў бачны за дзясяткі кіламетраў. Выбуховая хваля пашкодзіла будынкі ў бліжэйшых раёнах Бейрута ў радыусе некалькіх кіламетраў.

Паводле апошніх звестак, у выніку выбуху загінулі па меншай меры 100 чалавек, больш за 2,5 тыс. былі параненыя.

У Бейруце здарыўся магутны выбух, тысячы пацярпелых

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0