Паводле Сусветнай метрыкі, па стане на раніцу 3 жніўня ў свеце зарэгістравалі 18 234 936 выпадкаў каранавіруса, памерлі 692 794 чалавекі.

Найбольшая колькасць інфікаваных у ЗША, там зафіксавалі 4 813 647 выпадкаў каранавіруса, а памерлі 158 365 чалавек, з іх 467 — за ўчора. У Бразіліі зафіксавалі 2 733 677 выпадкаў каранавіруса, 514 чалавек памерлі ўчора. У Індыі — 1 804 702 выпадкі. Памерлі за ўчора 758 чалавек.

Усяго ў свеце за 2 жніўня зафіксавалі 217 901 новы выпадак каранавіруса, памерлі 4 404 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0