Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Каля 20 спецыялістаў гатовыя аказаць псіхалагічную дапамогу людзям, якія пацярпелі ад эмацыйнага і фізічнага гвалту з боку праваахоўных органаў. Кансультацыі будуць праходзіць анлайн і абсалютна бясплатна, піша Tut.by. 

Першым ідэю дапамогі прапанаваў практыкуючы псіхолаг Максім Пылёў. Пра гэта ён напісаў на сваіх старонках у сацсетках. Акрамя тых, каму патрэбна падтрымка, на прапанову спецыяліста адгукнуліся і яго калегі. Яны таксама гатовыя дапамагаць і працаваць з пацярпелымі. Зараз у камандзе каля 20 прафесіяналаў.

— Калі людзі сутыкаюцца з гвалтам і сілай, якім яны не могуць супрацьстаяць, гэта траўмуючая падзея, — тлумачыць сітуацыю Максім Пылёў. — Калі з гэтым, асабліва на пачатковым этапе, не папрацаваць, то гэта можа прывесці да траўмы і ўплываць на аспекты далейшага жыцця, выбару і эмацыйнага стану ў цэлым.

Звязацца з псіхолагамі можна па тэлефоне +375 29 625-65-93 (Максім Пылёў) або праз сацсеткі ў Facebook, Instagram, Укантакце. З-за эпідэміялагічнай сітуацыі ўсё кансультацыі будуць праходзіць у Zoom або Skype, таму спецыялісты гатовы працаваць з людзьмі з розных рэгіёнаў.

Аказваць дапамогу псіхолагі будуць не толькі затрыманым, але і іх блізкім.

— Родныя затрыманых таксама вельмі эмацыйна ўключаюцца ў гэтую сітуацыю. Яны сутыкаюцца са страхам і трывогай страты, з няведаннем таго, што адбываецца з блізкім чалавекам, — кажа Максім Пылёў. — На днях, напрыклад, я звязваўся з дзяўчынай, у якой затрымалі мужа. Заўтра буду кансультаваць дзяўчыну, якая суткі правяла ў ІЧУ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0