Лукашэнка на сустрэчы з актывістамі ў Брэсце заклікаў не пераходзіць на абразы.

«Вусаты таракан», яшчэ нешта… Я пакуль што яшчэ дзейны прэзідэнт. Ні ў адной краіне не дазволена абражаць людзей. Я ж нікога з вас не абразіў асабіста. А калі хочаце рознага роду жуллё абараніць, вы абараняйце, але толькі не са мной. Карупцыянерам у краіне рабіць няма чаго», — падкрэсліў ён.

«Перадвыбарная кампанія» 2020 года праходзіць спецыфічна. Два асноўныя канкурэнты Аляксандра Лукашэнкі — відэаблогер Сяргей Ціханоўскі і банкір ды мецэнат Віктар Бабарыка былі арыштаваныя. Пад арыштам аказаўся і сын Бабарыкі. Агулам за час кампаніі былі арыштаваныя па крымінальных справах і асуджаныя па адміністратыўных сотні паплечнікаў Бабарыкі і Ціханоўскага, а таксама лідары апазіцыі і вядомыя блогеры. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0