Улады Маскоўскай вобласці плануюць зрабіць абавязковым нашэнне масак у грамадскіх месцах. Пра гэта заявіў губернатар Андрэй Вараб'ёў.

360tv.ru

360tv.ru

«Сёння я атрымаў прадпісанне галоўнага санітарнага лекара, мы пачынаем рыхтавацца і сур'ёзна ўкараняць сістэму абавязковага, строга рэкамендуемага нашэння масак у грамадскім транспарце, крамах, усюды, дзе чалавек датыкаецца з іншымі», — сказаў ён.

Кантроль за выкананнем правіл будуць рабіць больш жорсткімі паэтапна. Дакладных тэрмінаў увядзення новай нормы губернатар не назваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0