Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

У Маскве зарэгістравалі больш за палову новых інфіцыраваных COVID-19, якім менш за 45 гадоў. Пра гэтапаведамляе РІА Навіны са спасылкай на аператыўны штаб па кантролі і маніторынгу распаўсюджвання інфекцыі.

Паводле статыстыкі штаба, каля 45,5% хворых — пацыенты ад 18 да 45 гадоў. Пры гэтым тых, каму ад 46 да 65 гадоў, налічваецца толькі 34%. Зарэгістравана таксама 15 працэнтаў людзей, старэйшых за 65 гадоў — група рызыкі па заражэнні COVID-19. Пры гэтым амаль траціна з гэтага ліку — пенсіянеры, якім больш за 80 гадоў.

Акрамя таго, колькасць дзяцей з пацверджаным каранавірусам паступова павышаецца, і цяпер іх каля 5,5 працэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0