Генеральны сакратар ААН Антоніў Гутэрыш заклікаў краіны «Вялікай дваццаткі» зняць усе санкцыі, што дзейнічаюць у дачыненні да іншых дзяржаў, для барацьбы з каранавірусам. Пра гэта гаворыцца ў лісце генеральнага сакратара лідарам G20, перадае Reuters.

«[Гэта трэба] для забеспячэння доступу да харчавання, медыцынскіх тавараў і для іх падтрымкі ў барацьбе з пандэміяй COVID-19. Надышоў час салідарнасці, а не ізаляцыі», — адзначыў ён. Гутэрыш таксама заклікаў краіны ўкласці больш рэсурсаў у барацьбу з пандэміяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0