На нарадзе па каранавірусе Аляксандр Лукашэнка выступіў супраць каранціну ў школах і пераносу канікул, паведамляе прэс-служба.

Але «калі бацькі баяцца — не адпраўляйце дзяцей у школу, мы не забараняем», — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, калі ў школах абвясціць канікулы, гэта толькі абвострыць абстаноўку, бо дзеці, якія могуць пераносіць каранавірус (іх імунітэт спраўляецца з інфекцыяй), паедуць да бабуль. А пажылыя людзі, наадварот, знаходзяцца ў групе рызыкі.

«Мы ж загубім старых! Таму не трэба нічога рабіць. Сказана з 30 сакавіка канікулы — будзе з 30-га. У нас што, у школах праблемы? Няма праблем. А калі мы яшчэ навучым дзяцей, бацькоў, настаўнікаў, тэхнічак своечасова мыць рукі і дэзынфікаваць, маску надзяваць, наогул будзе добра. Грамадства ўжо пачало да гэтага прывыкаць. Навошта мы робім усякія непатрэбныя дзеянні там, дзе ў іх няма неабходнасці», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Беларускім грамадзянам таксама рэкамендуецца пры магчымасці пабыць у самаізаляцыі, дадаў Лукашэнка.

«Людзям трэба раіць, каб яны заставаліся дома. Трэба мабілізаваць нашы сацыяльныя службы, каб дапамагалі старым, у якіх дзяцей няма, якім ніхто дапамагчы не можа. Трэба іх зараз апекаваць. Мы мусім зрабіць усё, каб яны змаглі выйсці з гэтай сезоннай праблемы без страт», — падкрэсліў кіраўнік краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0