Іспанія ўводзіць дадатковыя меры ў сувязі з ростам колькасці заражэнняў каранавірусам COVID-19 у краіне да 1204 чалавек.

Па словах міністра аховы здароўя Іспаніі Сальвадора Ілы, ад інфекцыі памерлі 28 грамадзян. Яшчэ 74 чалавекі знаходзяцца ў аддзяленнях інтэнсіўнай тэрапіі.

Каб мінімізаваць далейшае распаўсюджванне віруса, Іспанія ўводзіць дадатковыя меры ў краіне. У прыватнасці, у мадрыдскім рэгіёне і гарадах Віторыя і Лабастыда ў Краіне Баскаў будуць прыпыненыя ўсе заняткі ў школах, дзіцячых садках і ўніверсітэтах. Паведамляецца, што гэтыя абмежаванні ўступяць у сілу з 11 сакавіка і будуць доўжыцца 15 дзён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0