Улады Інданезіі маюць намер размясціць на адным з незаселеных астравоў бальніцу і каранцінны цэнтр для інфікаваных каранавірусам. Пра гэта паведамляе tass.ru са спасылкай на газету The Jakarta Post.

Паводле выдання, галоўнакамандуючы ўзброеных сілаў маршал авіяцыі Хадзі Тчахджанта наведаў некалькі астравоў правінцыі Архіпелаг Рыау і спыніў свой выбар на невялікім востраве Галанг. Паводле яго слоў, там захаваліся баракі, у якіх з 1976 да 1996 года размяшчаліся ўцекачы з В'етнама. Там праведзена электрычнасць, ёсць свідравіны з пітной вадой. Галанг знаходзіцца за 50 км ад міжнароднага аэрапорта, размешчанага на буйным суседнім востраве Батам.

На працягу месяца там можа быць адкрыта інфекцыйная бальніца на тысячу чалавек.

Улады найбуйнейшай краіны Паўднёва-Усходняй Азіі 2 сакавіка пацвердзілі першыя два выпадкі захворвання ў краіне. Разам з тым у Малайзіі і Сінгапуры ўжо на мінулым тыдні выявілі некалькі чалавек, заражаных каранавірусам, якія пабывалі ў Інданезіі, у тым ліку ў Джакарце і на востраве Батам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0