29 лютага з'явіўся відэаролік, на якім хлопец у хакейнай форме ехаў у Гомелі на ролікавых каньках, трымаючыся за вяроўку, прывязаную да BMW. Учора стала вядома, што за рулём аўтамабіля знаходзілася 51-гадовая маці хлопца. І блогера, і яго маму аштрафавалі.

Чытайце таксама: У Гомелі экстрэмал-хакеіст учапіўся за БМВ і так ляцеў па вуліцы. І ў яго добра атрымлівалася ВІДЭА

Ролік, зняты ад першай асобы, з'явіўся сёння ў Instagram героя.

«Скажу адразу: ніколі ў жыцці ніхто не паўтарайце таго, што зрабіў я! Гэта няправільна і небяспечна! Але спрэчка ёсць спрэчка, — піша Улад. — Да гэтага роліку я рыхтаваўся вельмі доўга і стараўся прадумваць усё да дробязяў, як засцерагчы сябе, навакольных і не перашкаджаць руху», — напісаў хлопец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0