Узоры біялагічнага матэрыялу знаходзяцца ў рэферэнс-лабараторыі Цэнтра грамадскага здароўя, паведамляе УНІАН.

Пра гэта намеснік міністра аховы здароўя Віктар Ляшко паведаміў на брыфінгу ў Кіеве.

«Цяпер ва Украіне знаходзяцца на даследаванні 6 падазрэнняў на каранавірусную інфекцыю. Гэтыя людзі таксама ізаляваны, некаторыя ўзоры біялагічнага матэрыялу знаходзяцца ў рэферэнс-лабараторыі Цэнтра грамадскага здароўя, некаторыя будуць дастаўлены на працягу сённяшняга дня», — сказаў ён.

3 сакавіка быў пацверджаны першы ва Украіне выпадак каранавіруса — у мужчыны, які з жонкай вярнуўся з Італіі ў Чарнаўцы. Медыкі шпіталізавалі мужчыну, а яго жонка знаходзілася дома. Пасля з-за пратэстаў суседзяў яна пагадзілася на абсервацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0