Судна Breiviken, якое прынесла 80 тыс. тон сыравіннай нафты для беларускага нафтаперапрацоўчага завода «Нафтан», стала на разгрузку ў Клайпедскім порце, паведамілі «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе канцэрна «Белнафтахім».

«Судна з 80 тыс. тон нарвежскай нафты для Беларусі ўчора зайшло ў Клайпедскі порт, зараз ідзе яго разгрузка», — сказаў прадстаўнік прэс-службы.

Паводле яго слоў, чакаецца, што «нарвежская нафта паступіць на «Нафтан» у пачатку наступнага тыдня, у панядзелак-аўторак».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0