Амаль 125 тысяч біткойнаў на суму 1,1 мільярда даляраў перавялі з аднаго кашалька на іншы ў рамках адной транзакцыі, піша Mashable.
Камісія за перавод склала крыху больш за 80 даляраў. Угода стала найбуйнейшай аднаразовай транзакцыяй, калі лічыць у далярах па курсе на момант пераводу біткойнаў.
Колькасць пераведзеных біткойнаў складае амаль 0,7% ад агульнай колькасці адзінак крыптавалюты, якія знаходзяцца ў абароце.
Папярэдні рэкорд належыць транзакцыі ў кастрычніку 2019-га: 94 тысячы біткойнаў коштам амаль мільярд даляраў.
0
0
0
0
0
0