Радыё Свабода

Радыё Свабода

У Мінску працягваюцца суды над удзельнікамі масавых акцый супраць паглыбленай інтэграцыі з Расіяй. 27 снежня запланавана больш за дзясятак судоў. Усіх судзяць па артыкулы 23.34 КаАП — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, паведамляе spring96.org

Адзін з кіраўнікоў КХП БНФ Алесь Чахольскі атрымаў 15 сутак арышту.

Раней сёння былі асуджаныя моладзевы актывіст Стас Шашок (15 сутак) і Леанід Кулакоў (за акцыю 7 снежня ён атрымаў 10 сутак арышту, а за акцыю 8 снежня — 1 275 рублёў штрафу).

Большасць атрымлівае штрафы. Так Юрась Губарэвіч атрымаў 765 рублёў штрафу, Мая Навумава — 1275 рублёў, Дзяніс Юркевіч, Антось Жылко — 637,5 рубля, Галіна Лагацкая, Пятро Маркелаў, Андрэй Рогаў — 765 рублёў

Учора на 15 сутак быў адпраўлены Павел Севярынец (ён таксама быў аштрафаваны, 5 сутак атрымала Алена Талстая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0